У Беларусі трэці раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі трэці раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва. І зноў на капейку. Як паведамляе belneftekhim.by, з аўторка, 16 лютага, 1 літр АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,73 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,83 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,05 рубля, дызельнага паліва — 1,83 рубля.
Папярэднія разы аўтамабільнае паліва даражэла на капейку 21 і 28 студзеня.
У канцэрне "Белнафтахім" спасылаюцца на тэндэнцыю росту коштаў на нафту на сусветным рынку і, адпаведна, павелічэнне выдаткаў на яе набыццё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.