У Беларусі ў чацвер месцамі чакаюцца мокры снег і дождж

У чацвер, 12 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантроля радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — ад нуля да мінус 5 градусаў, у дзённыя тэмпература складзе ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі