У Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх дадалі 10 Telegram-каналаў і адзін YouTube-канал
У Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх дадалі 10 Telegram-каналаў і адзін YouTube-канал. Пра гэта ў панядзелак паведаміла Генпракуратура.
Экстрэмісцкімі прызнаныя: "Серебрянка Партизанская", "97% Серебрянка", "Московский 97%", "Реальная Беларусь" (і яго Youtube-канал), "Мосты для жизни чат", "Щучинские новости", "Солидарность Ивацевичи", "Обсуждаем Опасный Брест", "ЛЕПЕЛЬ-Телеграмм", "Чечерск для жизни".
У Генпракуратуры заявілі, што выявілі ў іх інфармацыйных паведамленнях "заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў", да гвалту ў дачыненні сілавікоў, да пашкоджання іх маёмасці, абразы і г. д. Суды падтрымалі заявы пракуратуры аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.