У Беларусі ў суботу чакаюцца навальніцы
У суботу, 7 траўня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень не выключаныя навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +11 градусаў (у Мінску — 6-8 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +16 да +21 (у сталіцы — ад +16 да +18 градусаў).
У нядзелю працягнуцца дажджы, магчымыя навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.