У Беларусі ўведзенае ліцэнзаванне імпартнага піва
Згодна з пастановай Савета міністраў, новаўвядзенне не распаўсюджваецца на пенны напой, які ўвозяць з Расіі і Казахстана.
Ліцэнзаванне ўведзенае з 1 траўня да 31 кастрычніка гэтага года.
Як адзначае тэлеканал "Беларусь 1", дагэтуль беларускі ўрад не прымаў такіх захадаў. Выключэннем з'яўляецца ліцэнзаванне імпарту ўкраінскага піва, якое адбывалася ў 2010-2012 гадах.
Фота — Fotolia