У Беларусі ўвялі ліцэнзаванне на вываз капусты, морквы, буракоў, цыбулі, яблык

Раман Галоўчанка аглядае запасы цыбулі

Раман Галоўчанка аглядае запасы цыбулі / БЕЛТА

У Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне на вываз капусты, морквы, буракоў, цыбулі, яблык. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Пра гэта ў сераду паведамляе ўрадавая прэс-служба.

Пастанову прынялі "ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку гэтай сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме". У снежні 2024-га ўрад ўвёў на тры месяцы ліцэнзіі на вываз з Беларусі бульбы.

"Звязана гэта з тым, што цэны на знешніх рынках... частку нашай сельгаспрадукцыі, асабліва на досыць недарагія прадукты, такія, якія карыстаюцца попытам, вышэй, чым у Беларусі, тлумачыў тады Галоўчанка. — У той жа Расійскай Федэрацыі... Вытворцу выгадна хутка прадаць і пажадана даражэй, але мы не можам не думаць аб уласным рынку".

Вываз згаданай прадукцыі за мяжу "незалежна ад краіны яе паходжання" цяпер ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі