У Беларусі вырашылі праверыць якасць школьнай адукацыі
Адказваць на пытанні тэстаў школьнікі павінны будуць за камп'ютарамі, ілюстрацыйнае фота
Каля 20 тысяч школьнікаў з 10-х класаў і першакурснікаў каледжаў удзельнічаюць у нацыянальным даследаванні якасці адукацыі. Сёння яны пішуць спецыяльныя тэсты, распавядае sb.by.
Прадугледжаны дзве сесіі на кампутары. Кожная па 45 хвілін, паміж імі будзе перапынак у 10 хвілін. Ёсць два варыянты заданняў — у адных будуць правяраць чытацкую і матэматычную пісьменнасць, у іншых — прыродазнаўчанавуковую і фінансавую. Па выніках гэтага даследавання ў Нацыянальным інстытуце адукацыі разлічваюць атрымаць "аб'ектыўную інфармацыю аб стане сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі", выявіць праблемы і "намеціць шляхі іх пераадолення".
Вынікі ўдзельнікам тэстаў абяцаюць паведаміць праз чатыры працоўныя дні. Затым іх будуць аналізаваць спецыялісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.