У Беларусі выявілі канал перапраўкі мігрантаў у ЕС пад выглядам балельшчыкаў

У Беларусі выявілі канал перапраўкі мігрантаў у ЕС пад выглядам балельшчыкаў

У Беларусі выявілі нелегальны канал перапраўкі мігрантаў у Еўрасаюз пад выглядам футбольных балельшчыкаў. Як інфармуе прэс-служба МУС нашай краіны, яго арганізатарам быў грамадзянін Бангладэш, ён затрыманы. Сілавая аперацыя была праведзена ў Мінску 27 чэрвеня. У ёй удзельнічалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, а таксама байцы зводнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў.

Беларускія праваахоўнікі сцвярджаюць, што затрыманы замежнік арганізоўваў нелегальны канал для сваіх землякоў. У Маскве дзейнічаў яго памочнік, які купляў білеты на футбольныя матчы чэмпіянату свету. З іх дапамогай жыхары Бангладэш афармлялі ID-карты балельшчыкаў і абсалютна легальна прыязджалі ў Расію. Футбол іх не цікавіў, яны ехалі ў Беларусь. У нашай краіне ў групы быў чалавек, які адказваў за непасрэдную перапраўку праз мяжу. Ён быў затрыманы ў Пастаўскім раёне, калі вёў чатырох мігрантаў у Літву.

Мяркуецца, што ў Маскве перапраўку ў ЕС транзітам праз Беларусь чакаюць каля 100 грамадзян Бангладэш.

Як інфармавала Еўрарадыё, апошнім часам беларускія памежнікі затрымлівалі некалькі груп мараканцаў, якія спрабавалі нелегальна патрапіць у Літву і Польшчу. У сераду стала вядома пра затрыманне грамадзян Туніса і Сенегала. Верагодна, усе яны таксама прыбылі ў Расію ў якасці "футбольных фанатаў".

У Беларусі выявілі канал перапраўкі мігрантаў у ЕС пад выглядам балельшчыкаў
Фота: http://mvd.gov.by
У Беларусі выявілі канал перапраўкі мігрантаў у ЕС пад выглядам балельшчыкаў
Фота: http://mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі