У Беларусі з-за замаразкаў 10 траўня абвешчана штармавое папярэджанне
Дрэва у траўні / Еўрарадыё
10 траўня на тэрыторыі Беларусі ўначы чакаюцца замаразкі ад 0 да -2 градусаў, паведамляе Белгідрамет.
Сіноптыкі прагназуюць, што ў панядзелак будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па захадзе парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 да +7, максімальная днём будзе ад 16 градусаў цяпла па ўсходзе да 23 па захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.