У Беларусі за суткі памерлі яшчэ 6 чалавек з каранавірусам

У Беларусі за суткі памерлі яшчэ 6 чалавек з каранавірусам

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя змясціла ў Telegram даныя пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі на раніцу 17 чэрвеня. Паводле яе, за суткі дадаліся яшчэ 663 выпадкі заражэння (напярэдадні было +689), агулам іх ужо 56032. Памерлі 6 чалавек, агульная колькасць ахвяр складае 324 чалавекі. Напярэдадні было таксама 6 памерлых.

Выпісана з лякарняў 32735 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+1462). З іх 32 411 паправіліся (+1456).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 778935 тэстаў на каранавірус (+18386).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі