У Беларусі зацвердзілі законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці
Дэпутаты ў свой апошні дзень зрабілі "падарунак" ІП
21 сакавіка Палата прадстаўнікоў на сваім апошнім пасяджэнні ўхваліла ў другім чытанні законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён абмяжоўвае віды дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх пералік установіць урад, "зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці". Па тых відах дзейнасці, якія ў яго не трапяць, з 1 кастрычніка 2024-га ўводзіцца забарона на рэгістрацыю новых ІП. А тыя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія зарэгістраваныя, і віды дзейнасці якіх не трапяць у пералік Саўміна, да 31 снежня 2025-га павінны перайсці ў юрыдычныя асобы.
Таксама прадугледжваецца перагляд відаў дзейнасці, якія будуць даступныя для ажыццяўлення рамеснікам і самазанятым грамадзянам. Такія віды дзейнасці вызначыць урад, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Пасля таго, як законапраект ухваліць Савет Рэспублікі, яго мусіць падпісаць Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.