У Беларусі зарэгістравалі федэрацыю футгольфа
У Беларусі зарэгістравалі федэрацыю футгольфа. Гэта від спорту, які з'яўляецца вытворным ад гольфа і футбола. Гулец павінен прайсці поле з лункамі (іх можа быць 9 ці 18), імкнучыся загнаць футбольны мяч у кожную і зрабіць пры гэтым якмага менш удараў.
Мінюст паведамляе, што гэта рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне, якое ставіць сваёй мэтай "развіццё футгольфа ў Беларусі з дапамогай адукацыйнай, фізкультурна-аздараўленчай, фізкультурна-спартыўнай, спартыўнай і асветніцкай дзейнасці".
Новыя грамадскія арганізацыі рэдка рэгіструюцца ў нашай краіне. У апошні год Мінюст правёў маштабную "зачыстку" грамадзянскай супольнасці. Былі ліквідаваныя некалькі соцень грамадскіх арганізацый самай рознай скіраванасці — праваабарончыя, адукацыйныя, экалагічныя і нават дзіцячыя хоспісы ды аб'яднанні пчалаводаў-аматараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.