У Беларусі заўважна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання

У Беларусі заўважна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання

У Беларусі заўважна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання. У 2020 годзе амаль на 700 тысяч выпадкаў у параўнанні з 2019-м. Гэта вынікае з новага зборніка "Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, апублікаванага Белстатам. З яго зніклі даныя па смяротнасці ў нашай краіне, але можна прасачыць рост колькасці інфекцыйных захворванняў. Напрыклад, у мінулым годзе яны былі дыягнаставаныя ў 627 тысяч чалавек — гэта на 300 тысяч больш, чым у 2019 годзе.

Ва ўсе папярэднія гады паказчык смяротнасці ў гэтым зборніку публікаваўся. Беларусь працягвае заставацца адзінай краінай у Еўропе, якая не апублікавала колькасць памерлых за 2020 год.

У Беларусі заўважна павялічылася колькасць захворванняў органаў дыхання
belstat.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі