У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца дзіцячага харчавання

Завод па вытворчасці дзіцячага харчавання "Ложка в ладошке" працуе з 2020 года

Завод па вытворчасці дзіцячага харчавання "Ложка в ладошке" працуе з 2020 года / vladoshke.com

Вытворца дзіцячага харчавання "Ложка в ладошке" кампанія "ЛВЛ Эвалюшн" аб'явіла аб банкруцтве. Адпаведную заяву атрымаў аператар крыптаплатформы Finstore.by, кампанія "ДФС". Аб гэтым піша рэсурс officelife.media.

Пачынаючы з лютага 2021 года на платформе Finstore адбылося 12 эмісій токенаў кампаніі. У выніку да канца лютага 2024 года колькасць інвестараў, перад якімі кампанія не магла выканаць свае абавязацельствы, склала 16 чалавек. Пры гэтым па выпусках токенаў, абарачэнне якіх заканчвалася ў 2023 годзе, з інвестарамі кампанія расплацілася. Але застаюцца яшчэ восем выпускаў токенаў, тэрмін абарачэння па якіх надыходзіць у 2024-2026 гадах.

Нагадаем, завод па вытворчасці дзіцячага харчавання кампаніі "ЛВЛ Эвалюшн" пачаў працаваць у лістападзе 2020 года. У мінулым кастрычніку Рассельгаснагляд прыпыняў пастаўкі "Ложки в ладошке" ў Расію. Але ўжо ў пачатку лістапада абмежаванні былі зняты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі