У Беларусі зноў 6 ахвяр каранавіруса за суткі

У Беларусі зноў 6 ахвяр каранавіруса за суткі

За апошнія суткі ў Беларусі дадаліся яшчэ 167 новых выпадкаў COVID-19. Гэта крыху менш, чым было напярэдадні (173). Агульная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам ужо складае 66688, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За суткі, як і напярэдадні, памерлі 6 чалавек з каранавірусам. Колькасць ахвяр дасягнула 519 чалавек.

Выпісана 59439 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (+378).

Сцвярджаецца, што ўжо зроблены 1 мільён 219 тысяч 705 тэстаў на каранавірус (+10305; напярэдадні было +7186).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі