У Беларусі з'явіцца Цэнтр па распаўсюдзе традыцыйнай кітайскай медыцыны

Прадстаўніца кітайскай традыцыйнай медыцыны / pixabay.com

Прадстаўніца кітайскай традыцыйнай медыцыны / pixabay.com

Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас візіту ў Кітай падпісаў мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Упраўленнем традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу.

Адзін з пунктаў гэтага дакумента прадугледжвае стварэнне ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" Цэнтра па распаўсюдзе традыцыйнай кітайскай медыцыны. Акрамя таго, мяркуецца, што ў Беларусі будуць створаныя ўмовы для працы і прызнання кваліфікацыі кітайскіх дактароў. А беларускія спецыялісты змогуць праходзіць стажыроўкі ва Універсітэце кітайскай традыцыйнай медыцыны Ганьсу.

"Беларускім дакторам і медсёстрам будзе дадзеная магчымасць атрымаць веды (бакалаўрыят і аспірантура) па клінічнай кітайскай медыцыне, сястрынскай справе і іншых відах прафесійнага навучання", гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.  

Нагадаем, што пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе, рэпрэсій і звальненняў беларуская медыцына сутыкнулася з вострым недахопам медработнікаў. Станам на пачатак жніўня толькі ў Мінску адкрытымі заставаліся 1913 вакансій медсясцёр і 1683 вакансіі дактароў-спецыялістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі