У беларускай арміі пачалася "раптоўная праверка сіл рэагавання"

У беларускай арміі пачалася "раптоўная праверка сіл рэагавання"

У беларускай арміі пачалася "раптоўная праверка сіл рэагавання", паведамляе ў сераду прэс-служба Мінабароны РБ. Адпрацоўваюцца пытанні прывядзення ў баявую гатоўнасць, здзяйсненне маршу ў прызначаныя раёны, выкананне вучэбна-баявых задач. Мэтай праверкі з'яўляецца "ацэнка гатоўнасці і здольнасці асабістага складу да аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый". Адзначаецца, што падраздзяленні будуць дзейнічаць "на незнаёмых участках мясцовасці", пры гэтым сітуацыя будзе хутка змяняцца.

Падраздзяленні беларускай арміі будуць правярацца на здольнасць "супрацьдзейнічаць ваенным пагрозам як на зямлі, так і ў паветры". У Мінабароны падкрэсліваюць, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, "не ўяўляюць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці агулам, ні для суседніх краін у прыватнасці".

У ранішняй зводцы Мінабароны Украіны адзначаецца, што "для праверкі гатоўнасці да выканання пастаўленых задач" адзін ракетны дывізіён 465-й ракетнай брыгады Узброеных сіл Беларусі "рухаецца з пункта пастаяннай дыслакацыі ў раён прызначэння". Верагодна, асноўная частка праверкі будзе здзяйсняцца якраз на поўдні Беларусі — каля мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі