У беларускай пашпартнай базе не знайшлося двайнікоў Пуціна

Пуцін і максімальна падобны да яго беларус

Пуцін і максімальна падобны да яго беларус / калаж Еўрарадыё

У беларускай пашпартнай базе не знайшлося двайнікоў Пуціна, кажуць "Кібер-партызаны".

Расійскі палітолаг-канспіролаг Валерый Салавей заявіў, быццам расіян з Новым 2024 годам віншаваў "Евгений Васильевич, плотник из Белоруссии 4-го разряда", а не сапраўдны Уладзімір Пуцін.

На запыт Еўрарадыё "Кібер-партызаны" знайшлі ўсіх грамадзянаў Беларусі, хто хаця б неяк падобны да Пуціна. На фота — самы падобны са знойдзеных. Паводле іроніі лёсу, яго імя па бацьку — Васілевіч. Але працуе ён зусім не цесляром.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі