У беларускіх школах ў новым навучальным годзе з'явяцца агракласы

У беларускіх школах ў новым навучальным годзе з'явяцца агракласы

У новым навучальным годзе ў беларускіх школах з'явяцца агракласы.  Пра гэтае новаўвядзенне агенцтву БЕЛТА распавёў першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк.

"З новага навучальнага года ў беларускіх школах нароўні з педкласамі з'явяцца і агракласы. На дадзены момант у нас ёсць выразная дамоўленасць пра стварэнне 10 такіх класаў. Мы ўжо падрыхтавалі практычна ўсю праграмную дакументацыю для настаўнікаў школ, якія будуць іх весці", — заявіў Раманюк.

Адчыняць агракласы плануецца ў вёсках і невялікіх гарадах па ўсёй краіне. Яны будуць стварацца на базе 10-11-х класаў. "Трапіць туды дзеці змогуць пасля сумоўя, улічвацца будуць і выніковыя балы", — удакладніў першы прарэктар.

Ён дадаў, што ёсць задача стварыць школы ў найлепшых гаспадарках краіны, дзе перспектыўныя студэнты сельгасспецыяльнасцяў змогуць праходзіць вытворчую практыку. Такія школы плануецца ствараць пры буйных базавых гаспадарках з добрым абсталяваннем. "Цяпер нашыя студэнты праходзяць практыку на базе трох навучальна-навукова-вытворчых цэнтраў пры СВК "Агракамбінат Сноў", Агракамбінат "Дзяржынскі" і "Ждановічы", — патлумачыў ён.

Напярэдадні на нарадзе па сельскай гаспадарцы Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў падрыхтоўку студэнтаў па сельгасспецыяльнасцях. Ён запатрабаваў браць на такія спецыяльнасці людзей, знаёмых з вясковым побытам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі