У "Белавія" працягваюцца рэгулярныя звальненні людзей па палітычных прычынах

"Белавія" звальняе нават прафесіяналаў

"Белавія" звальняе нават прафесіяналаў / t.me/MinskNationalAirport/

У "Белавія" працягваюцца рэгулярныя масавыя звальненні людзей па палітычных прычынах, якія пачаліся ў 2021-м. Скарачаюць пілотаў, бортправаднікоў і тэхнічны персанал. Некаторыя з іх пабывалі за кратамі, піша "Зеркало" са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

У 2021-м рэпрэсіі пачаліся, калі на пасаду намесніка дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах прызначылі "куратара з КДБ" Алега Гаўрыліка. Тады адна з бортправадніц трапіла пад арышт на 15 сутак, а калі выйшла на волю, выехала за мяжу. Больш масавымі рэпрэсіі ў "Белавія" сталі ў 2022 годзе. Вядома пра арышт яшчэ адной бортправадніцы і жорсткія ўмовы яе ўтрымання за кратамі. Пасля вызвалення яе адразу ж звольнілі. Пачаліся рэпрэсіі супраць пілотаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах: восенню не сталі працягваць кантракты тым, у каго яны сканчаліся, іншых адпраўлялі на "суткі". У адзін дзень затрымалі адразу двух бортправаднікоў. Мяркуецца, што "Белавіі" даслалі спісы супрацоўнікаў, каго трэба звольніць. У 2020-м нямала іх арганізавана, групамі хадзілі на пратэсты. Высвятляецца, што работнікі авіякампаніі (у тым ліку і пілоты) сур'ёзна абмяркоўвалі ідэю забастоўкі.  

У 2023-м звальненні працягнуліся. Звальнялі пілотаў, другіх пілотаў і нават капітанаў. Адна бортправадніца была асуджаная на тры гады "хіміі". Крыніца выдання мяркуе, што "звольнілі адных з найлепшых камандзіраў", нягледзячы нават на тое, што ў "Белавія" заўсёды быў недахоп такіх прафесіяналаў. Як гэта адаб'ецца на якасным абслугоўванні тэхнікі, можна толькі здагадвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі