У Белгародскай вобласці гарыць завод: мясцовыя кажуць пра абстрэл
Пажар у Белгародскай вобласці / Белгарадскі інфарматар
У Расіі ў Белгародскай вобласці гарыць завод. Пра гэта паведамляе губернатар Вячаслаў Гладкоў. Які менавіта завод, ён не ўдакладняе, але піша, што справа ў абстрэлах.
— Снарады патрапілі на тэрыторыю грамадзянскай прамысловага завода. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма: людзей паспелі вывесці на бяспечную адлегласці. Сфарміраваны аператыўны штаб. Усе аварыйныя службы выехалі на месца.
Мясцовыя тэлеграм-канлы пішуць, што загарэлася нафтабаза, а затым агонь перакінуўся на "Барысаўскі завод маставых металаканструкцый".
З 4 лютага Гладкоў увёў у Белгародскай вобласці бестэрміновы "жоўты" ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.
Выбухі і пажары здараліся ў Белгародскай вобласці і раней. У апошні раз Гладкоў заявіў, што прычына — абстрэлы ВСУ. Украінскі бок на сябе адказнасць не браў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.