У Бельгіі 17-гадовага раварыста наскрозь прабіла кавалкам дрэва (18+)

У Бельгіі 17-гадовага раварыста наскрозь прабіла кавалкам дрэва  (18+)

У Бельгіі 17-гадовага італьянскага раварыста наскрозь прабіла кавалкам дрэва. Удзельнік чэмпіянату Еўропы ў Генце сярод юнакоў да 23 гадоў Ларэнца Гоба няўдала ўпаў з ровара і натыркнуўся на кавалак драўлянай дарожкі.

Яго даставілі ў лякарню і зрабілі аперацыю, якая доўжылася тры гадзіны. Цяпер спартовец у рэанімацыі пад наглядам лекараў.

Выканаўчы дырэктар Cycling Vlaanderen Фрэнк Глорыё заявіў, што Гоба знаходзіцца ў прыўзнятым настроі, нягледзячы на здарэнне. Падлетак перакананы, што мог бы выйграць, калі б не гэты выпадак. Але пакуль раварыст не хоча вяртацца на трасу —  яму давядзецца набрацца адвагі і цалкам акрыяць, піша sport-express.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі