У Бешанковічах заявілі, што масавага атручвання вадой няма, у бальніцы 6 дзяцей
Масавага атручвання вадаправоднай вадой у Бешанковічах няма. Пра гэта БелаПАН сказала галоўны лекар мясцовай раённай бальніцы Святлана Рошчына. Паводле яе слоў, "дзеці з-за пагаршэння якасці вады ёсць, але паўтаруся, усё ў штатным рэжыме".
Раённая газета "Зара" раніцай 31 сакавіка паведаміла пра шпіталізацыю 6 дзяцей, іх стан здавальняючы.
У Бешанковічах праводзіцца пашыранае даследаванне вады, эпідрасследаванне. А пакуль спецыялісты санітарнай службы рэкамендуюць не выкарыстоўваюць вадаправодную ваду для піцця. На працягу дня да дамоў мясцовых жыхароў будуць падвозіць ваду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.