У бізнесмена забралі маёнтак Падароск, дзе стваралі музей беларускай шляхты

Маёнтак Падароск / facebook.com/majontak.padarosk

Маёнтак Падароск / facebook.com/majontak.padarosk

У расійскага бізнесмена беларускага паходжання Паўла Падкарытава забралі маёнтак Падароск пад Ваўкавыскам, дзе ішлі аднаўленыя працы і ствараўся музей гісторыі беларускай шляхты, збіраліся арганізаваць гасцініцу, кавярню і сувенірную краму. Як піша ў Facebook Падкарытаў, раённы суд вырашыў скасаваць дамову нібыта “з-за невыканання умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот”. Бізнесмен набыў маёнтак, помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя, у 2013 годзе. Ён тады вывучыў беларускую мову.

Паўлам Падкарытавым было створана прыватнае прадпрыемства "Маёнтак Падароск", якое і займалася аднаўленчымі працамі. Аднак восенню 2022-га ў межах крымінальнай справы аб нясплаце падаткаў затрымалі некалькіх яго супрацоўнікаў (іх вызвалілі вясной 2023-га), рахункі заблакавалі, а маёмасць апісалі.

Бізнесмен лічыць рашэнне Ваўкавыскага раённага суда незаконным і будзе яго абскарджваць.

У сацсетках адзначаюць, што спачатку савецкія ўлады забралі маёнтак у гаспадароў у 1939-м, а ў 2023-м другі раз яго забраў рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі