У найбліжэйшыя тыдні Байдэн і Зяленскі сустрэнуцца двойчы
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн
У бліжэйшыя тыдні Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі сустрэнуцца двойчы, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Спачатку будзе сустрэча ў чацвер падчас цырымоній з нагоды 80-годдзя высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван кажа, што прэзідэнты абмяркуюць "стан спраў ва Украіне" і тое, "як нам працягваць і паглыбляць дапамогу Украіне".
У наступны раз Байдэн і Зяленскі пагавораць вочна 13-15 чэрвеня ў італьянскім Бары на саміце "Вялікай сямёркі", куды запрасілі і прэзідэнта Украіны.
Мяркуецца, што дзве сустрэчы на працягу кароткага часу павінны кампенсаваць "непрыемную для Украіны акалічнасць", што Джо Байдэн не наведае саміт у Швейцарыі, скліканы па ініцыятыве Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.