У Бразіліі з’явілася “бязгрэшная” соцсетка

Група евангельскіх хрысціян у Бразіліі запусціла соцсетку, у якой цалкам забароненыя лаянка і эротыка, а таксама матэрыялы на гей-тэматыку. Аўтары праекту пад назвай Facegloria сцвярджаюць, што з моманту запуску ў чэрвені гэтага года сетка ўжо сабрала 100 тысяч сябраў.

На гэтым сайце забаронены выкарыстоўваць 600 словаў, а замест адзнакі “падабаецца” (“лайк”) тут ёсць кнопка “амэн”.

“Фэйсглорыя” працуе пакуль толькі на партугальскай мове, але ў будучыні плануе перайсці на іншыя мовы.

У Бразіліі жыве найвялікшая ў свеце колькасць католікаў. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, толькі 1% жыхароў краіны не вераць у бога, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі