У Брэсце маладыя людзі танчылі на аўтамабілі падчас яго руху (відэа)

У Брэсце маладыя людзі танчылі на аўтамабілі падчас яго руху (відэа)

Незвычайную танц-пляцоўку увечары 21 красавіка абралі двое хлопцаў і дзяўчына з Брэста. Яны танчылі на капоце і даху аўтамабіля БМВ, які ездзіў па вуліцах горада.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 21.30 у дзяжурную частку паступілі званкі ад грамадзян, якія і распавялі пра “дыскатэку”. Нарады ДАІ затрымалі аўтамабіль з “танцорамі” на вуліцы Дзяржынскага. Як высветлілася, пасажыры былі нападпітку.

На кожнага з  трох танцуючых пасажыраў (хлопцы: 25 і 22 гадоў, 21-гадовая дзяўчына) былі складзены адміністрацыйныя пратаколы па частцы 2 артыкула 18.23 КаАП РБ (парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап’янення асобай, якая ўдзельнічае у дарожным руху, але не кіруе транспартным сродкам).

У вось у дачыненні да цвярозага 24-гадовага кіроўцы, які парушыў правілы перавозкі пасажыраў, былі складзены ажно тры адміністрацыйныя пратаколы (ч.5 арт.18.14,  арт.18.18,  ч.9 арт.18.12 КоАП РБ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі