У Брэсце на чыгуначным вакзале з'явяцца велапаркоўкі (дакумент)

Нагадаем, што ў мінулым месяцы брэстаўчане распачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва чыгуначнага вакзала "Брэст-Цэнтральны". Актывісты патрабавалі, каб на тэрыторыі станцыі з'явіліся велапаркоўкі. Нагодай стала тое, што рэканструкцыя вакзала амаль скончаная, аднак месцаў, дзе можна пакінуць ровар, на ім дагэтуль не прадугледжана.

Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар кампаніі Уладзімір Красько, з адказу кіраўніцтва вакзала "Брэст-Цэнтральны" вынікае, што паркоўкі ўсё ж такі з'явяцца да канца рэканструкцыі.

Красько: "Для нас гэта дасягненне ў тым сэнсе, што горад паступова, крок за крокам, становіцца велагорадам. І хоць, вядома, да веласталіцы яму яшчэ далёка, але крокі для гэтага робяцца, і гэта прыемна".

Вядома, што тэрыторыя станцыі будзе абсталяваная дадатковымі пандусамі. Імі, апроч раварыстаў, змогуць карыстацца бацькі з каляскамі і інваліды-вазочнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі