У Брэсце паставілі новы масленічны слуп узамен таго, што паламаўся

Новы масленічны слуп у Брэсце

Новы масленічны слуп у Брэсце / t.me/brestgik

У Брэсце ў парку культуры і адпачынку паставілі новы масленічны слуп узамен старога, які паваліўся. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канал Брэсцкага гарвыканкама.

"У Парку культуры і адпачынку пастаўлены новы масленічны слуп вышынёй 7 метраў. Чакаем гасцей і жыхароў Брэста ў нядзелю 17 сакавіка на народным святочным гулянні "Бывай, Масленіца", — заяўляюць у гарвыканкаме.

Як распавядала Еўрарадыё, у мінулыя выходныя на масленічных гуляннях у Брэсце зламаўся слуп, на які караскаліся госці свята — "не вытрымаў напору "слупалазаў". На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Масленіца ў беларускіх праваслаўных працягнецца па 17 сакавіка. А з 18 сакавіка пачнецца Вялікі пост перад Вялікаднем.

У Брэсце паставілі новы масленічны слуп узамен таго, што паламаўся
Новы масленічны слуп у Брэсце / t.me/brestgik
У Брэсце паставілі новы масленічны слуп узамен таго, што паламаўся
Новы масленічны слуп у Брэсце / t.me/brestgik
У Брэсце паставілі новы масленічны слуп узамен таго, што паламаўся
Новы масленічны слуп у Брэсце / t.me/brestgik

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі