У Брэсце расследуюць крымінальную справу пра забойства вароны

У Брэсце расследуюць крымінальную справу пра забойства вароны

У Брэсце Следчы камітэт расследуе крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель. Пра гэта парталу tut.by распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Інцыдэнт здарыўся 26 кастрычніка. Невядомы з пнеўматычнай зброі стрэліў у варону. Смяротна параненая птушка звалілася на тэрыторыю гімназіі №4.

Следчы камітэт спярша правёў праверку, а 26 снежня пачаў крымінальную справу. Праваахоўнікі высвятляюць, хто страляў у варону.

За жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі, прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, да аднаго года папраўчых работ або арышту.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 27.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі