У Брэсце збіраюць подпісы за мемарыяльную дошку “генію, якога праваронілі”

На 2013 год прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня нараджэння Мікалая Чурабы. Да юбілея мастак не дажыў 15 гадоў. Подпісы за яго афіцыйную мемарыялізацыю збіраюць у Брэсцкім тэхнічным універсітэце.

Вось што кажа адзін з ініцыятараў збору подпісаў:



"Сціплы чалавек быў. Хаця быў мацнейшы за ўсіх носьбітаў рэгалій. Хадзілі, збіралі подпісы на кафедры архітэктуры. Ён выкладаў там, быў дацэнтам. Чыноўніца аддзела ідэалогіі сказала нават пры мне: “Можа, яго іменем вуліцу назваць?”. Але сістэма ёсць сістэма. Яна патрабуе рэгалій на ўвекавечанне памяці".



Мікалай Чураба вядомы тым, што ў савецкія часы падпісваў свае карціны па-беларуску і пры афіцыйным дзяржаўным атэізме спяваў у царкоўным хоры. Адзін з вучняў мастака назваў яго “геніем, якога праваронілі”.



На здымку аўтапартрэт Мікалая Чурабы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі