У Брэсцкай вобласці раённая дзяржаўная газета памяняла назву
Апошні нумар "Сельскай праўды"
У Жабінцы ў Брэсцкай вобласці раённая дзяржаўная газета памяняла назву. Была "Сельская праўда", а стала "Жабінка актуальна". Для цяперашняй Беларусі адмаўленне ад назвы, якая існавала з савецкіх часоў (58 гадоў) — з'ява рэдкая. Напрыклад, дагэтуль на Магілёўшчыне ёсць раённая газета з назвай... "Савецкая вёска". Дэсаветызацыя ж у РБ не праводзілася.
Рэдакцыя піша, што настаў "час новых зменаў", якія патрабуюць"сучасныя рэаліі". Яна спасылаецца і на апытанне падпісчыкаў, якія змену назвы падтрымалі. "Назва газеты змененая, каб падкрэсліць яе ўнікальнасць і прывязку да рэгіёна", — піша галоўная рэдактарка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.