У Брэсцкай вобласці ў войска з запасу прызываюць больш за тысячу чалавек
Прызыў рэзервістаў у Брэсце
У Брэсцкай вобласці ў войска з запасу прызываюць больш за тысячу чалавек. Адбываецца гэта "ў рамках праверкі баявой гатоўнасці". Перад рэзервістамі стаіць задача аднавіць навыкі па іх ваенна-ўліковых спецыяльнасцях і азнаёміцца з новымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што ваеннаабавязаных з усёй вобласці адпраўляюць у адну з вайсковых часцей. Прызыў рэзервістаў збіраюцца правесці за тыдзень. Іх чакае ўдзел у вучэннях.
Тым часам 26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка глядзеў на "мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і ваенных часцей" каля мяжы з Літвой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.