У Брытаніі котку памылкова адправілі па пошце з аднаго горада ў іншы
У Брытаніі ў адным з паштовых адпраўленняў знайшлі жывую котку. Як высветлілася, жывёлу памылкова адправілі ў скрыні разам з DVD з аднаго горада ў іншы.
Котка па мянушцы Капкейк правяла ў пасылцы восем дзён. Па словах ветэрынараў, яна пакутавала на абязводжванне, аднак у цэлым была здаровай.
Гаспадыню знайшлі па мікрачыпе пад скурай жывёлы: котка належыць Джуліі Бэгат з горада Вортынг графства Сасэкс. Гаспадыня не ведае, як яе хатняя гадаванка апынулася ў пасылцы, перадае ВВС.