У Брытаніі маюць намер зрабіць больш жорсткімі візавыя правілы

Прафсаюзы супраць урадавых крокаў, ёсць востры недахоп кадраў у медыцыне

Прафсаюзы супраць урадавых крокаў, ёсць востры недахоп кадраў у медыцыне / pixabay.com

У Брытаніі хочуць скараціць на траціну колькасць мігрантаў, якія ўязджаюць у краіну легальным шляхам. Для гэтага плануецца павысіць мінімальны заробак, неабходны для знаходжання ў краіне. Пра гэта піша Reuters.

Агенцтва нагадвае, што высокі ўзровень міграцыі быў "ключавым фактарам" пры галасаванні за выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза ў 2016 годзе. А ў наступным годзе ў Вялікабрытаніі выбары, і ўладам трэба набіраць галасы. Супраць гэтых захадаў выступаюць прадпрыемствы і прафсаюзы. Яны ацэньваюць гэтыя крокі як контрпрадуктыўныя. Дзяржаўная служба аховы здароўя краіны сур'ёзна пакутуе ад недахопу працоўнай сілы.

Летась міграцыя ў Вялікабрытаніі дасягнула рэкорднага паказчыка. У краіну заехалі 745 000 чалавек. Прычым гэта былі мігранты не з ЕС, а з такіх краін, як Індыя, Нігерыя і Кітай. Паводле міністра ўнутраных спраў Джэймса Клеверлі, новыя захады могуць скараціць гэты лік на 300 000 чалавек. Для абмежавання міграцыі прадугледжаны і шэраг іншых мер. У прыватнасці, каб перавесці з сабой сям'ю, медработнікі павінна зарабляць больш за мінімальны парог. Клеверлі таксама заявіў, што ўрад мае намер пакончыць з сістэмай, калі працадаўцы плацяць мігрантам менш за працы, дзе адчуваецца недахоп работнікаў.

"Мы спынім іміграцыю, якая зніжае заробак брытанскіх рабочых", — заявіў кіраўнік брытанскага МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі