У Буда-Кашалёўскім раёне пад коламі цягніка загінула жанчына

У Буда-Кашалёўскім раёне пад коламі цягніка загінула жанчына

У Буда-Кашалёўскім раёне пад коламі цягніка загінула жанчына. Здарэнне адбылося раніцай 31 траўня каля прыпынку “Калінінскі”. Яна знаходзілася на чыгунцы і не рэагавала на сігналы, якія падаваў машыніст цягніка “Мінск — Гомель”. Ён таксама выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення ўжо не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

Як паведаміў БЕЛТА гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч, праваахоўнікі высветлілі, што загінулай было 52 гады. Чаму яна апынулася на чыгунцы, даведаюцца супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела Следчага камітэта, які праводзіць праверку.

Як інфармавала Еўрарадыё, у той жа дзень у Мінску пад цягнік кінулася 68-гадовая жанчына, яна загінула. Пры ёй знайшлі перадсмяротную запіску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі