У буйных гарадах Беларусі грамадскі транспарт цалкам зробяць электрычным
У буйных гарадах Беларусі грамадскі транспарт цалкам зробяць электрычным. Пра такія планы распавёў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут. Паводле яго слоў, ідзе праца над комплекснай праграмай па пераходзе ў асобных гарадах усяго грамадскага транспарту на электрычны.
"Краіна прыняла рашэнне аб развіцці электратранспарту як нацыянальнага прыярытэту", — цытуе словы Корбута БЕЛТА.
"Белкамунмаш" распрацоўвае новы від электробуса, які будзе адпавядаць патрабаванням Еўрасаюза і, магчыма, пойдзе на экспарт у яго краіны. На сённяшні дзень у Беларусі працуе 83 электробусы гэтай кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.