У Бялынічах свякроў нанесла нявестцы смяротныя раненні нажом
У Бялынічах у Магілёўскай вобласці свякроў нанесла нявестцы смяротныя раненні нажом. Здарэнне адбылося 15 лютага на падворку прыватнага дома. З-за чаго ўзнікла сварка паміж 72-гадовай свякроўю і 45-гадовай нявесткай, невядома. Суседзі, якія пачулі крыкі, выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі пабачылі, што нажавыя раны атрымалі абедзьве жанчыны, іх шпіталізавалі. Нявестка ў бальніцы памерла.
Як інфармуе тэлеканал АНТ, у адносінах пенсіянеркі распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Забойства" (арт. 139 КК). Высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.