У Быхаўскім раёне на ўроку фізкультуры памёр вучань 3-га класа
У аграгарадку Лудчыцы ў Быхаўскім раёне на ўроку фізкультуры памёр вучань 3-га класа. Здарылася гэта 19 кастрычніка падчас бегу (адзін круг прабег, а на другім упаў). У хлопчыка было хворае сэрца, інфармуе партал tut.by. Гэты факт пацвердзілі ў райвыканкаме. 21 кастрычніка прайшло пахаванне.
У школьніка было парушэнне рытму сэрца. Аднак у траўні лекары выдалі допуск да заняткаў фізкультурай, інфармуе БЕЛТА.
Вядома, што Ягор жыў з маці і бабуляй у суседняй вёсцы Тайманава, яго старэйшая сястра вучыцца ў Магілёве. Штогод хлопчык з маці ляжаў у бальніцы ў Магілёве, дзе праходзіў абавязковае абследаванне. Калі ён упаў, дапамогу спрабавалі аказаць настаўнікі і медсястра. "Хуткая" ехала 40 хвілін.