У Быхаве загінула дзіця — засыпала пяском у кар'еры
На месцы, дзе адбылася трагедыя / mogilev.mchs.gov.by
У Быхаве загінула дзіця. Яго засыпала пяском у кар'еры — адбылося абвальванне пяску са схілу вышынёй каля 7 метраў, паведамляе mogilev.mchs.gov.by.
Трагічнае здарэнне адбылося 11 ліпеня каля 18-й гадзіны. Высветлілася, што ў закінутым кар'еры гулялі трое хлопчыкаў. Калі аднаго з іх засыпала, іншыя пабеглі да яго бацькоў. Яны і выклікалі ратавальнікаў. Калі хлопчыка адкапалі з удзелам мясцовых жыхароў, ён ужо памёр. Яму было 10 гадоў.
Па папярэдніх даных Следчага камітэта, трое школьнікаў прыехалі да кар'ера на ўскраіне раённага цэнтра на роварах і, пакінуўшы іх, сталі падымацца ўверх па адхоне. Хоць пясок абвальваўся, 10-гадовы хлопчык працягваў узбірацца ўверх. У выніку чаго адбылося абвальванне грунту і ён апынуўся засыпаным пяском.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.