У цэнтры Мінска міліцэйская машына ўрэзалася ў тралейбус
ДТЗ з удзелам міліцэйскага УАЗа адбылося ў Мінску 25 верасня.
Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Свярдлова насупраць корпуса Тэхналагічнага ўніверсітэта. Міліцэўскі аўтамабіль бокам урэзашся ў тралейбус маршруту №5, які рухаўся ў спадарожным напрамку.
Рух грамадскага транспарту ўскладнены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.