У цэнтры Мінска тры дні будзе часткова абмежаваны рух транспарту

У цэнтры Мінска тры дні будзе часткова абмежаваны рух транспарту

У цэнтры Мінска тры дні (з 29 лістапада да 1 снежня) будзе часткова абмежаваны рух транспарту. Прычына — сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца ў беларускай сталіцы. ДАІ раіць кіроўцам у гэты перыяд аддаваць перавагу грамадскаму транспарту, а не перасоўвацца на асабістых аўтамабілях.

Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспекі (АДКБ) — гэта рэгіянальная міжнародная арганізацыя, у склад якой з 1993 года ўваходзіць Беларусь. Таксама чальцамі арганізацыі з’яўляюцца Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі