У цэнтры Віцебска рабочыя адкапалі нешта цікавае
Будаўнічыя працы ў гістарычным цэнтры Віцебска / news.vitebsk.cc
У гістарычным цэнтры Віцебска, у раёне вуліцы Талстога, рабочыя пракладалі траншэю і выявілі цікавыя артэфакты. З усходняга краю ў ёй заўважылі сцяну знесенага будынка, а з паўночнага боку адкрыліся скляпеністыя праёмы, складзеныя са старадаўняй цэглы.
Насупраць уваходу ў Васкрасенскую царкву рабочыя ўскрываюць пракладзеную тут раней цеплатрасу. Пры гэтым побач з ёй на здымках можна заўважыць тры незвычайных прадмета, якія нагадваюць чалавечыя чарапы, піша news.vitebsk.cc.
Што будзе з знаходкамі далей, пакуль не ясна. Работамі на аб'екце займаецца ТАА "АКК Теплострой". За імі, па словах начальніка, назірае археолаг Аляксей Беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.