У чацвер абмяжуюць рух транспарту на трох участках аўтадарог Мінскай вобласці
У чацвер, 17 студзеня, абмяжуюць рух транспарту на трох участках аўтадарог Мінскай вобласці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, там запланавана правядзенне следчых эксперыментаў. Два з іх пройдуць у Стаўбцоўскім раёне. З 13-й гадзіны да 14:30 абмяжуюць рух каля вёскі Коласава на 297-м кіламетры аўтадарогі "Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі" ў накірунку Брэста. З 18:30 да 19-й гадзіны следчы эксперымент будзе праходзіць на 279-м кіламетры той жа трасы, каля вёскі Ператокі. Рух абмяжуюць таксама ў накірунку Брэста.
У Мінскім раёне следчы эксперымент пройдзе з 20-й да 23-й гадзіны на 22-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы". Рух транспарту абмяжуюць у накірунку Слуцка.