У чацвер на паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца моцны снег
Адліга
У чацвер, 14 снежня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца снег, мокры снег, месцамі з дажджом. У дзённыя гадзіны на паўднёвым усходзе краіны чакаецца моцны снег.
Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які месцамі будзе ўначы і раніцай, пра слабы галалёд у асобных раёнах і галалёдзіцу на дарогах. На Гомельшчыне парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.