У чацвер прагназуецца снег і туман
22 студзеня ў Беларусі захаваецца воблачнае надвор'е, паведамляюць сіноптыкі.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі: снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на некаторых участках дарог галалёдзіца. Як адзначае БЕЛТА, вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 па паўночным усходзе да +1 па паўднёвым захадзе. Днём прагназуецца ад -2 да +3 градусаў.
Фота — lamcdn.net