У чацвер у Беларусі будзе да 13 градусаў цяпла, пахаладанне — у суботу

У канцы кастрычніка

У канцы кастрычніка / t.me/narachanka/

Уначы ў чацвер, 31 кастрычніка, невялікія кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі, удзень — толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах чакаецца моцны вецер — з парывамі да 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — 4-6 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +8 да +10).

У першы дзень лістапада амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Уначы будзе ад +3 да +10, удзень — ад +8 да +14. Але ўжо ў суботу, 2 лістапада, пахаладае. Амаль па ўсёй краіне магчымыя мокры снег і дождж, месцамі — галалёд і галалёдзіца. У начныя гадзіны будзе ад -2 на поўначы да +6 на поўдні, у дзённыя гадзіны — ад 0 на Віцебшчыне да +8 на Палессі.

У чацвер у Беларусі будзе да 13 градусаў цяпла, пахаладанне — у суботу
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі будзе да 13 градусаў цяпла, пахаладанне — у суботу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі