У чацвер у Беларусі будзе да 14 градусаў цяпла
У кастрычніку
У чацвер, 24 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — ад +4 да +6), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +14 (у сталіцы — ад +9 да +11).
У пятніцу і суботу таксама пераважна без ападкаў. Уначы месцамі прагназуецца да 1 градуса марозу, удзень — да 14-15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.