У чацвер у Беларусі будзе да 25 градусаў цяпла
Па-ранейшаму будуць ісці дажджы з навальніцамі.
У бліжэйшыя суткі, 30 ліпеня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, удзень магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень слупок тэрмометраў падымецца да 19-25 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота: Bymedia