У чацвер у Беларусі чакаецца дождж і вецер парывамі 15-20 метраў за секунду
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 26 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы парывісты, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты, 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад +18 па поўначы да +25 па поўдні.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей у чацвер і пятніцу захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (пяты клас).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.